У ФК "Кубань" абвяргаюць звесткі пра звальненне Ганчарэнкі

Генеральны дырэктар футбольнага клуба "Кубань" з Краснадара Яўген Мураўёў абверг звесткі пра звальненне Віктара Ганчарэнкі. Па яго словах, беларускі спецыяліст працягвае працу на пасадзе галоўнага тржнера каманды. 

"У нас няма перадумоваў для яго звальнення", — перадае ІТАР-ТАСС словы Мураўёва.

Нагадаем, што Ганчарэнка ўзначаліў "Кубань" год таму — у кастрычніку 2013-га. Кантракт з ім падпісаны на чатыры з паловай гады.

Пасля 13 тураў чэмпіянату Расіі сезона-2014/15 краснадарскі клуб займае пятае месца ў турнірнай табліцы. Ад маскоўскага ЦСКА, які займае другую пазіцыю, клуб аддзяляе адно ачко.

Фота — itar-tass.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі