У Францыі арыштавалі жанчыну, з-за якой упалі дзясяткі велагоншчыкаў

У Францыі арыштавалі жанчыну, з-за якой упалі дзясяткі велагоншчыкаў

У Францыі арыштавалі жанчыну, з-за якой 26 чэрвеня на "Тур дэ Франс" упалі дзясяткі велагоншчыкаў. Яна паказвала на камеру плакат з жартаўлівым надпісам і неасцярожна выйшла занадта блізка да дарогі, перакрыла рух аднаму са спартсменаў. Пасля яго падзення ўпалі і іншыя. Больш за 20 велагоншчыкаў атрымалі траўмы, некаторыя з іх не змаглі працягваць гонку.

Жанчына тады ўцякла, але яе знайшлі. Ёй пагражае штраф да 15 тысяч еўра і нават да года турмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі