У Францыі другі тур выбараў прэзідэнта: Макрон супраць Ле Пэн
У Францыі сёння, 7 траўня, праходзіць другі тур прэздэнцкіх выбараў. У ім сапернічаюць ліберальны цэнтрыст Эмануэль Макрон і прадстаўніца крайне правых нацыяналістаў Марын Ле Пэн. Кандыдаты прапаноўваюць выбаршчыкам абсалютна адрозныя праграмы.
Макрон выступае за далейшае вызваленне эканомікі ад дзяржаўнага рэгулявання і падтрымлівае Еўрасаюз. Ле Пэн прапаноўвае рэзка абмежаваць прыток мігрантаў, а таксама хоча адмовіцца ад еўра і правесці рэферэндум аб выхадзе Францыі з ЕС.
Паводле апытанняў, перамогу можа атрымаць Макрон, аднак нізкі ўзровень яўкі можа значна знізіць яго шансы.
Выбарчыя ўчасткі працуюць з 8.00 да 19.00 паводле мясцовага часу. Пасля закрыцця ўчасткаў стануць вядомыя і вынікі экзіт-полаў. Афіцыйна пераможцу выбараў абвясцяць 11 траўня, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.