У Францыі мужчына апрануўся на Хэлаўін джыхадзістам
Нечакана скончылася святкаванне Хэлаўіна для жыхара французскага горада Тулузы. 26-гадовы мужчына вырашыў адзначыць свята ў вопратцы чорнага і ахоўнага колеру з макетам вінтоўкі ў руках. Пры гэтым ён выкрыкваў "Алах Акбар", паведамляе Бі-Бі-Сі.
Калі паліцыянты затрымалі яго, мужчына не зразумеў прычыну. Ён заявіў праваахоўнікам: "У Дзень усіх святых бо можна рабіць усё, што хочаш".
Мужчына заявіў, што не меў злых намераў, аднак яго ўсё адно ўзялі пад варту. Праваахоўнікі падазраюць яго ў публічнай пагрозе ўжывання зброі і падтрымцы тэрарызму.
Перад святкаваннем Хэлаўіна паліцыя заклікала апранаць на свята "належныя" касцюмы і не выкарыстоўваюць макеты зброі. За апошні год у Францыі прайшла серыя нападаў на мірных грамадзян. Ахвярамі гэтых нападаў сталі сотні чалавек, у тым ліку ў Парыжы і Ніцы.