У фуры, якая прыехала ў Літву з Беларусі, бак быў "запраўлены" цыгарэтамі
У фуры, якая прыехала ў Літву з Беларусі, бак быў "запраўлены" цыгарэтамі. Кіроўца заявіў, што едзе без груза транзітам у Польшчу. Літоўскія мытнікі вырашылі праверыць і знайшлі кантрабанду. Як паведамляе lrmuitine.lt, для таго, каб грунтоўна агледзець грузавік, мытнікі запрасілі на дапамогу ратавальнікаў. Цыгарэты таксама знайшлі ў запасных колах, у падлозе паўпрычэпа.
Агулам было знойдзена каля 50 тысяч пачкаў цыгарэт NZ Gold і Minsk Capital QS коштам 175 тысяч еўра. Кіроўцу-беларуса праз два дні вызвалілі пад заклад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.