У гарах Кабардзіна-Балкарыі загінула беларуска

Выклік ратавальнікам паступіў сёння раніцай / ілюстрацыйнае фота @mchskbr
Выклік ратавальнікам паступіў сёння раніцай / ілюстрацыйнае фота @mchskbr

Грамадзянка Беларусі звалілася з абрыву ў гарах Кабардзіна-Балкарыі і загінула. Пра гэта паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне МНС Расіі. Вышыня абрыву была парадку 50 метраў. Жанчыне было 68 гадоў.

Выклік ратавальнікам паступіў сёння раніцай. Яны эвакуявалі цела жанчыны і перадалі яго аператыўна-следчай групе. У прычынах і абставінах інцыдэнту цяпер разбіраюцца праваахоўныя органы.  

На мінулым тыдні расійскія ратавальнікі дапамагалі беларускім турыстам спусціцца з Эльбруса. Тады медыцынская дапамога нікому не спатрэбілася. А ў пачатку ліпеня беларус загінуў у польскіх Татрах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі