У Германіі адключылі апошнюю АЭС

У Германіі адключылі ўсе АЭС / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У Германіі адключылі ўсе АЭС / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

У ноч на 16 красавіка ў Германіі адключылі тры апошнія атамныя электрастанцыі, паведамляе тэлеканал ZDF.

Гэта электрастанцыі Isar 2 у Баварыі, Neckarwestheim 2 у Бадэн-Вюртэмбергу і Emsland у Ніжняй Саксоніі. Апошнім быў спынены рэактар Neckarwestheim.

АЭС у Германіі працавалі з 1961 года. Пасля іх адключэння сотні праціўнікаў атамнай энергіі ў Берліне, Мюнхене і зямлі Бадэн-Вюртэмберг выйшлі на вуліцы, каб адсвяткаваць гэтую падзею.

Рашэнне адмовіцца ад атамнай энергетыкі ўрад Ангелы Меркель прыняў на фоне буйной катастрофы на АЭС "Фукусіма-1" у Японіі ў 2011 годзе. Апошнія тры АЭС было вырашана канчаткова адключыць ад сеткі напрыканцы 2022 года. Але гэтаму перашкодзіла вайна Расіі супраць Украіны і выкліканы ёй энэргетычны крызіс. Таму ўрад працягнуў тэрмін спынення АЭС да 15 красавіка 2023 года.

Тым часам прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зедэр, які прадстаўляе партыю Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС), хоча аднавіць працу АЭС Isar 2 пад адказнасць зямельных уладаў, паведамляе Deutsche Welle. Па яго словах, пакуль пераход да аднаўляльных крыніц энергіі не ўвянчаўся поспехам, трэба да канца дзесяцігоддзя выкарыстоўваць усе віды энергіі. "Баварыя гатовая ўзяць на сябе гэтую адказнасць", — заяўляе палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі