У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета

У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета

У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета. Здарэнне адбылося ў горадзе Эрдзінгу ў Баварыі яшчэ 10 чэрвеня, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, Маха Вачыралонгкорн (Рама Х) з групай целаахоўнікаў праязджаў па вуліцы на ровары, калі яму ў спіну трапілі пластыкавыя кулі. Стралялі падлеткі з акна аднаго з дамоў. Ад цацачнай зброі ніхто не пацярпеў. Заяву ў паліцыю кароль не пісаў, аднак пракуратура праводзіць расследаванне. 14-гадоваму хлопцу пагражае абвінавачанне ў спробе нанесці “небяспечнае цялеснае пашкоджанне”. Яго сябру 13 гадоў і пад крымінальную адказнасць ён не патрапляе.

Вядома, што 64-гадовы кароль Тайланда валодае двума віламі ў 30 кіламетрах ад Мюнхена каля возера Штарнбергер.

У Германіі дзеці абстралялі караля Тайланда з цацачнага пісталета
Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі