У Глыбокім прайшоў ператрус у журналісткі Таццяны Смоткінай
22 ліпеня ў Глыбокім прайшоў ператрус у журналісткі Таццяны Смоткінай. Яго праводзілі мясцовыя міліцыянеры. У Смоткінай забралі мабільны тэлефон і сістэмны блок камп'ютара.
Ператрус праводзіўся ў рамках часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу — "распальванне варажнечы". "Быццам нехта 12 красавіка ў тэлеграм-канале... заліў ролік пра нейкую там выбухоўку, — расказвае журналістка прэс-службе БАЖ. — Міліцыянты палічылі, што я магу быць датычнай да распаўсюду інфармацыі пра гэта. Лічу, што большага абсурду, яны не змаглі і прыдумаць".
Таццяна Смоткіна застаецца на волі.
Такім чынам хваля затрыманняў і ператрусаў у журналістаў недзяржаўных СМІ працягваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.