У Глыбокім збіралі подпісы за гістарычныя назвы вуліц на шыльдах. Фота

У Глыбокім людзі просяць згадаць на шыльдах гістарычныя назвы вуліц. За гэта сабрана каля шасці дзясяткаў подпісаў жыхароў горада. Подпісы перадалі ў глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў. Разам з подпісамі быў перададзены і ўзор шыльды, якую распрацавалі прадстаўнікі грамадскасці Глыбокага.

У акцыі паўдзельнічала Таццяна Караткевіч, якую ініцыятыва “Народны рэферэндум” можа вылучыць кандыдатам у прэзідэнты. Яна адмыслова прыехала з Мінска.

Вуліцы Глыбокага насілі гістарычныя назвы да пачатку 1920-х гадоў мінулага стагоддзя. Першай змяніла назвы польская ўлада, якая ўсталявалася там пасля Рыжскага міру, потым назвы вуліц змяніла камуністычная ўлада. Такія назвы вуліцы носяць і па сённяшні дзень.

Узор шыльды трымае глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч.

Таццяна Караткевіч збірае подпісы.

Мінскім вуліцам вернуць гістарычныя назвы. Шыльды са старымі назвамі будуць размешчаныя побач з цяперашнімі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі