У Гомелі кіроўца збіў жанчыну з дзіцём
У адным з раёнаў абласнога цэнтра кіроўца збіў жанчыну з двухгадовым хлопчыкам і пакінуў месца здарэння. Жанчына пасля аказання медыцынскай дапамогі была адпушчаная дадому, а дзіця трапіла ў абласную лякарню. Адзначым, што маці і яе двухгадовы сын пераходзілі вуліцу на пешаходным пераходзе.