У Гомелі мужчыну будуць судзіць за снегавіка-"пікетоўшчыка"

Снегавік-"пікетоўшчык" / фота Леаніда Судаленкі
Снегавік-"пікетоўшчык" / фота Леаніда Судаленкі

У Гомельскім раёне мужчыну будуць судзіць за снегавіка з вусамі, у чырвоным шаліку і з надпісам "ЖІВЕ БЕЛАРУСЬ" (арфаграфія захаваная). Вясковец зляпіў яго 24 снежня на сваім участку. Праз пяць дзён, калі снегавік ужо даўно растаў, на ўчастак прыйшоў участковы, каб скласці адміністрацыйны пратакол па ч. 1 артыкула 23.34.

"Паказаў яму фатаграфію і абвінаваціў у несанкцыянаваным пікеце, — расказвае Еўрарадыё праваабаронца Леанід Судаленка. — Фатаграфію зрабілі трэція асобы: альбо сам участковы, альбо суседзі. Вясковец падазрае, што яго "здалі" менавіта суседзі".

Па словах праваабаронцы, мужчына ніколі не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. За "несанкцыянаваны пікет" шляхам лепкі снегавіка яму пагражае штраф або да 15 сутак арышту. Позвы ў суд ён яшчэ не атрымліваў.

В Гомеле мужчину будут судить за “пикетирующего” снеговика

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі