У Гомелі пакуль не ведаюць, як патрацяць 1,5 млн рублёў, вылучаныя на флагшток

У Гомелі пакуль не ведаюць, як патрацяць 1,5 млн рублёў, вылучаныя на флагшток

Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гомеля (УКБ) пакуль не ведае, як будуць размеркаваныя амаль 1,5 мільёна рублёў, вылучаныя на добраўпарадкаванне плошчы Леніна і ўстаноўку флагштока.

Журналістам TUT.by ва УКБ распавялі, што праектна-каштарыснай дакументацыі на аб'ект пакуль няма. УКБ шукае падрадную арганізацыю, якая зробіць усе будаўнічыя працы, а меркаванае месца будаўніцтва ўжо абнеслі плотам.

"Я пакуль не бачыў ніякіх дакументаў. Магу толькі сказаць, што акрамя работ па ўстаноўцы флагштока яшчэ будуць работы па замене тратуарнай пліткі. Яна не залатая — простая, каляровая. Гэта пакуль усё, што ведаю", — заявіў намеснік дырэктара па вытворчасці УКБ Гомеля Леанід Разумаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі