У Гомелі плануюць пабудаваць першы ў Беларусі калумбарый для жывёлаў

Кот з фільма "Могілкі хатніх жывёлаў"
Кот з фільма "Могілкі хатніх жывёлаў"

У Гомелі плануюць пабудаваць першы ў Беларусі калумбарый для жывёлаў. Пра гэта расказаў дырэктар КУП "Спецкамунтранс" Валерый Ткачоў.

Крэматорый і калумбарый могуць з'явіцца на тэрыторыі пункта часовага ўтрымання жывёлаў. Па словах чыноўніка, цяпер распрацоўваецца архітэктурна-планіровачная схема аб'екта.

Цяпер у Беларусі адсутнічаюць зарэгістраваныя могілкі хатніх жывёлаў. Няма і калумбарыяў. Хаця многія ветэрынарныя клінікі прапануюць крэмацыю гадаванцаў, пасля якой гаспадарам выдадуць іх прах.

Далей у людзей ёсць выбар: пакінуць урну на неафіцыйных могілках хатніх жывёлаў (яны ёсць у многіх буйных гарадах), на ўласным участку або на палічцы ў доме. Афіцыйна "пахаваць" хатнюю жывёлу немагчыма: закон "Аб пахаванні і пахавальнай справе" не распаўсюджвае сваё дзеянне на пахаванне хатніх жывёлаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі