У Гомелі ўсё ж вырашылі ставіць "залаты" флагшток
Гомельскія ўлады ўсё ж вырашылі вярнуцца да будаўніцтва "залатога" флагштока. Пра гэта на прыёме ў старшыні Камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Гайкевіча даведаўся мясцовы актывіст і інжынер-будаўнік Станіслаў Сляпухін, піша сайт "Флагшток".
Як распавядала раней Еўрарадыё, на замену пліткі на плошчы Леніна і ўзвядзенне 60-метровага флагштока з гарадскога бюджэту вылучылі 1,5 мільёна рублёў. Гэта будзе чацвёрты флагшток — побач ёсць яшчэ тры: з гербам Гомеля, гербам вобласці і дзяржаўным сцягам.
У траўні праект затармазіўся. Будпляцоўку на месцы флагштока зраўнялі з зямлёй. А прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава пацвердзіла Еўрарадыё, што ўзвядзенне флагштока працягвацца не будзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.