У Гомелі забаранілі праводзіць фестываль касплею

Фестываль касплею ў Гомелі адмянілі

Фестываль касплею ў Гомелі адмянілі / vk.com/free_time_club

У Гомелі адмянілі фестываль касплею, прызначаны на 11 траўня, заўважыў "Флагшток". Арганізатары спадзяюцца, што ім удасца перанесці фэст на іншую дату.

Разам з тым яны канстатуюць, што ў Беларусі стала немагчыма ладзіць танцавальныя і k-pop мерапрыемствы. На іх думку, для ўлады стаў непрымальным сам кірунак культуры.

"Акрамя ўсё больш складанай сістэмы афармлення грамадска-культурнага мерапрыемства, складваецца адчуванне, што творчыя мерапрыемствы нашага кірунку не ў фаворы. Мы не ведаем, з чым менавіта гэта звязана, афіцыйных пацверджанняў няма, таму можам толькі будаваць здагадкі. Ясна адно — вышэйшыя інстанцыі не гатовыя на цяперашні момант падтрымаць правядзенне фестывалю, а без іх ухвалення (узгаднення) афіцыйна правесці фестываль не падаецца магчымым",пішуць арганізатары.

Фестываль Free Time Fest ладзіцца ў Гомелі з 2015 года. У 2022 годзе фестываль не праводзілі ў сувязі з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Летась ён адбыўся ў моцна скарочаным фармаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі