У Гомелі затрымалі сябра мясцовай Каардынацыйнай рады

У Гомелі затрымалі сябра мясцовай Каардынацыйнай рады

У Гомелі 31 жніўня затрымалі сябра мясцовай Каардынацыйнай рады Васіля Палякова, перадае Радыё "Свабода". 

Васіль Палякоў пайшоў у суд Цэнтральнага раёну Гомеля, каб даведацца пра лёс людзей, затрыманых 30 жніўня. Калі ён выйшаў з суда, то яго самога затрымалі міліцыянты. Дзе ён цяпер, невядома.

У Мінску, як паведамляла Еўрарадыё, 31 жніўня супрацоўнікі ДФР затрымалі сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады Лілію Уласаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі