У Гомельскай вобласці ўлады абвясцілі надзвычайную сітуацыю

Наступствы ўрагану ў Калінкавічах

Наступствы ўрагану ў Калінкавічах / t.me/kalinkovichi_news_official

Надзвычайную сітуацыю абвясцілі ўлады ў Гомельскай вобласці. З адпаведнай заявай выступіў кіраўнік вобласці Іван Крупко.

Ён адзначыў, што вобласць сур'ёзна пацярпела ад урагану, які прайшоў па рэгіёне 14 ліпеня. Не абышлося і без чалавечых ахвяраў.

На раніцу панядзелка без электрычнасці застаюцца Мазыр, Ельск, Калінкавічы, Лельчыцы і Нароўля. Парушана электразабеспячэнне каля 1150 населеных пунктаў. Таму быў сфармаваны аператыўны штаб.

"Спецыяльныя службы: энергетыкі, ратавальнікі, леснікі, ЖКГ, міліцыя працягваюць працаваць у кругласутачным рэжыме. Ствараюцца дадатковыя брыгады па расчыстцы лясных завалаў для максімальна хутчэйшага доступу энергетыкам да ЛЭП", — распавёў Іван Крупко.

Тым часам у Мазыры, як паведамляла Еўрарадыё, жыхары засталіся не толькі без электрычнасці, але і без вады: дастаўку вады ў кватэры абяцаюць аднавіць, калі вернецца падача электрычнасці. Улады паведамілі пра дзве машыны з пітной вадой на ўвесь статысячны горад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі