У гомельскім СІЗА 1 верасня адчынілі навучальны клас

У гомельскім СІЗА 1 верасня адчынілі навучальны клас

1 верасня навучальны клас адчынілі ў гомельскім СІЗА. Як піша "Гомельская праўда", вучыцца там будуць непаўналетнія, якія знаходзяцца пад следствам.

Адчыніць такі клас дапамаглі абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа разам з Гомельскай епархіяй. 

Навучаць дзяцей будуць выкладчыкі з гомельскай СШ №27. Клас мае неабходную мэблю, дошку і тэлевізар для прэзентацый.

У Беларускім Чырвоным Крыжы кажуць, што кожнаму непаўналетняму ўручылі неабходныя школьныя прыналежнасці і канцтавары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі