У гонар Hurts названая зорка ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы
Такі падарунак брытанскай камандзе зрабілі ўкраінскія прыхільніцы.
Украінскія прыхільніцы Hurts падарылі любімаму гурту сертыфікат, у якім паведамляецца, што ў гонар каманды названая зорка ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы.
Тэа Хачкрафт назваў падарунак "найвялікшым" з усяго, што дарылі музыкам прыхільнікі. Праўда, гэта не першы незвычайны падарунак ад украінскіх прыхільнікаў. Дагутэль Hurts ужо вазілі ў Англію “фірмовае” ўкраінскае сала.
Нагадаем, Hurts завяршаюць сваё невялікае турнэ па Украіне. І выпраўляюцца з канцэртамі ў іншыя еўрапейскія краіны.
Паводле music.com.ua
Фота: www.bbc.co.uk