У Горках пратэстуюць супраць будаўніцтва на месцы пахаванняў расстраляных людзей

У Горках пратэстуюць супраць будаўніцтва на месцы пахаванняў расстраляных людзей

У Горках грамадзяне пратэстуюць супраць будаўніцтва гаражоў на месцы пахаванняў расстраляных грамадзян. Абаронцы тэрыторыі за мемарыялам “Смуткуючая маці” накіравалі лісты Аляксандру Лукашэнку, міністру абароны краіны, у Камітэт дзяржаўнага кантролю і на імя памочніка кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці, паведамляе сайт spring96.org.

У лістах жыхары Горак выказваюць свой пратэст супраць будаўніцтва на месцы, дзе падчас Другой сусветнай вайны адбываліся расстрэлы мірных жыхароў і ваеннапалонных. Яны лічаць, што дагэтуль не ўстаноўленыя дакладныя межы пахаванняў і акрамя Парка памяці там не павінна быць ніякай забудовы.

Фота: horki.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі