У Гродне адрадзілі традыцыю свецкіх баляў (фота, відэа)
15 лістапада каля 50 пар адкрылі першы ў Гродне свецкі баль XIX стагоддзя “Вальсавы праменад”.
Звычайныя гараджане апрануліся ў сапраўдны арыстакратычны дрэс-код: дамы — ў вечаровыя сукенкі з веерамі і пер'ямі, а кавалеры — у сапраўдныя смокінгі.
Адкрыўся баль у гродзенскім драмтэатры з тоста аднаго з першых асоб горада —
Намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкаму Барыса Фёдарава. Пасля чаго
распарадчыкі запрасілі гасцей за першага танцу — паланэзу. Для тых, хто не ўмеў
таньчыць, профі паказвалі асноўныя рухі.
Акрамя танцаў на свяце расказалі пра бальны этыкет і традыцыі таго часу, а госці згулялі ў традыцыйныя свецкія гульні — фанты і шарады.
Суправаджала свецкае мерапрыемства жывая музыка ў выкананні мінскага калектыву музычна-гістарычнага праекту Doux Souvenir. А атмасферу балю гродзенцам дапамагала стварыць сталічная школа старадаўніх танцаў “Залаты двор”.