У Гродне другі раз абрынуўся мост, які збіраўся адкрыць Лукашэнка
Мост разваліўся другі раз / АвтоГродно
У Гродне 17 ліпеня планавалі адкрыць новы мост. З гэтай нагоды, улады арганізавалі канцэрт і светавое шоў. Але за пару гадзін да ўрачыстасці пайшоў лівень, мост пашкодзіўся і адкрыццё прыйшлося перанесці ўжо другі раз.
Першы раз мост мелі намер адкрыць у прысутнасці Лукашэнкі яшчэ два тыдні таму. Але перашкодзіла стыхія.
.
Моцны лівень выклікаў разбурэнне зямлі. Два тыдні рабочыя аднаўлялі пашкоджаны ўчастак, узмацнялі ліўнёўку.
Цяпер, па словах старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка, рабочыя зноў будуць аднаўляць дарожнае палатно, ўзмацняць канструкцыю. Дарога будзе зачынена для грамадзянскага транспарту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.