У Гродне галоўны лекар бальніцы загадаў схаваць сляды выбуху (відэа)

Дзеянні ўжо былога галоўнага лекара Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы кваліфікаваныя як "злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі". Паводле інфармацыі следчых, у мінулым годзе ў памяшканні перадаперацыйнай адбыўся выбух газапаветранай сумесі. Двое рабочых пры гэтым атрымалі цяжкія траўмы, ад якіх пазней памерлі.
 

Кіраўнік бальніцы даў сваім падначаленым незаконныя ўказанні схаваць сляды выбуху на месцы здарэння. У выніку, частка доказаў па крымінальнай справе аб парушэнні правілаў аховы працы была наўмысна знішчаная. Акрамя таго, не былі прынятыя меры для своечасовай шпіталізацыі пацярпелых у бальніцу хуткай меддапамогі.



БЕЛТА адзначае, што следчыя атрымалі інфармацыю і пра іншае супрацьпраўнае дзеянне падазраванага. Ідуць допыты службовых асобаў лякарні, забраныя і вывучаюцца дакументы.
 

Фота — grodno-info.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі