У Гродне і Брэсце сёння пройдуць вулічныя акцыі

У Гродне і Брэсце сёння пройдуць вулічныя акцыі

У Гродне і Брэсце сёння пройдуць вулічныя акцыі. Яны прымеркаваныя да Дня Волі і дазволеныя мясцовымі ўладамі.

Як інфармуе "Наша ніва", у Брэсце санкцыянаванае шэсце прызначанае на 12.00 і распачнецца на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Шэсце пройдзе праспектам Машэрава, далей пешаходнай вуліцай Савецкай, затым вуліцай Будзённага да плошчы Свабоды, дзе адбудзецца мітынг.

У Гродне святкаванне Дня Волі пройдзе з 12.00 да 14.30 у Каложскім парку каля стэлы 850-годдзя горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі