У Гродне міліцыя сарвала прэзентацыю кнігі Віктара Марціновіча
Літаратар і журналіст прэзентуе свой новы раман "Мова" ў розных гарадах краіны.
Пра зрыў прэзентацыі паведамляюць у сацыяльных сетках карыстальнікі, піша nn.by. Падрабязнасцяў падзеі пакуль няма. Вядома толькі, што на імпрэзу прыйшла міліцыя і дала 10 хвілінаў на прэзентацыю кнігі.