У Гродне пачалі крымінальную справу за збіццё людзей сілавікамі

У Гродне пачалі крымінальную справу за збіццё людзей сілавікамі

Крымінальную справу па факце збіцця людзей сілавікамі пачалі ў Гродне. Пра гэта старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік расказаў на сустрэчы з акторамі драмтэатра 22 верасня. Запіс размовы трапіў у рэдакцыю Hrodna.life.

Артысты абураліся тым, што іх калега быў збіты 10 жніўня. Яны казалі, што ніводнай справы супраць сілавікоў за ўжыванне сілы не пачалі.

"Я вам скажу, што завялі адну крымінальную справу", — адказаў на гэта Каранік. Аднак дэталі справы ён паведамляць не стаў. 

Журналісты не змаглі атрымаць каментар пра гэтую справу ў прэс-службе ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. 

Калі такую справу сапраўды пачалі, то яна стане першай ва ўсёй Беларусі. Пакуль жа вядома толькі пра справы супраць дэманстрантаў. Акрамя адміністрацыйных пакаранняў за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, на некаторых з іх пачынаюць крымінальныя справы за ўдзел у масавых беспарадках. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі