На волю выйшла палітзняволеная Дзіяна Чарнушына
Дзіяна Чарнушына
На волю выйшла палітзняволеная Дзіяна Чарнушына, паведамляе "Парламенцкі канал". За кратамі яна была амаль два гады.
Чарнушына — актывістка Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Яе і двух паплечнікаў па партыі затрымалі ў ліпені 2022-га. У кастрычніку за ўдзел у пратэстах 2020-га Дзіяна Чарнушына была прысуджаная да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. З лютага 2023-га палітзняволеная знаходзілася ў гомельскай папраўчай калоніі № 4. Яе грамадзянскі муж Андрусь Асмалоўскі быў асуджаны на 3 гады зняволення, ён яшчэ застаецца за кратамі.
На волю выйшаў і асуджаны па гэтай справе таксама на 2 гады калоніі Артур Смалякоў.
Летась МУС РБ дадало ўсіх трох сябраў АГП у "экстрэмісцкі спіс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.