МУС паведамляе пра затрыманне 23 работнікаў будаўнічых і аграпрадпрыемстваў
Супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый затрыманыя за хабар, ілюстрацыйнае фота
За хабар затрыманыя 23 работнікі будаўнічых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, паведамляюць у МУС. У апублікаваным на канале сілавікоў відэа адзін з затрыманых кажа, што працаваў галоўным энергетыкам унітарнага прадпрыемства. Паводле яго слоў, "у перыяд з кастрычніка 2023 года па студзень 2024 года ўзяў хабар у памеры каля 800 рублёў". Іншы затрыманы — заснавальнік адной з арганізацый — расказаў, што "ў працэсе працы некаторыя контрагенты, кліенты прасілі бонусы за супрацоўніцтва ў грашовым выражэнні".
У МУС адзначылі, што "злачынная схема была выяўленая супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама".
У пачатку траўня пра падобную гісторыю расказвалі ў Генпракуратуры Беларусі. Там паведамлялі пра 15 крымінальных спраў, якія завялі за хабар на кіраўнікоў будаўнічых і аграрных прадпрыемстваў. Сцвярджалася, што грошы давалі і бралі "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў" наконт паставак і абслугоўвання тэхнікі. Памеры "адкатаў" складалі ад 3% да 5% ад сум угодаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.