Пракуратура завяла 15 спраў аб хабарах на кіраўнікоў прадпрыемстваў

Генеральная пракуратура Беларусі

Генеральная пракуратура Беларусі / @prokuraturabelarus

Генеральная пракуратура Беларусі завяла 15 крымінальных спраў за хабар на кіраўнікоў будаўнічых і аграрных прадпрыемстваў, распавялі ў прэс-службе ведамства. Справы пачаты па артыкулах аб атрыманні і дачы хабараў (арт. 430 і 431 КК).

Аб незаконных схемах стала вядома падчас даследчай праверкі, якую супрацоўнікі пракуратуры арганізавалі разам з калегамі з упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама. Грошы давалі і бралі "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў" аб пастаўках і абслугоўванні тэхнікі. Сумы дагавораў і  "адкатаў "(яны складалі ад 3% да 5% ад сум здзелак) захоўваліся ў "чорнай бухгалтэрыі". Яна таксама канфіскаваная.

Матэрыялы гэтай справы ўжо накіраваныя ў Следчы камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі