У Гродне прайшоў Міжнародны фестываль фокуснікаў (фота)

Падчас гала-канцэртаў гледачы ўбачылі 11 неверагодных нумароў: фокусы з прыладамі катаванняў і жывёламі, рускую рулетку, таямнічыя знікненні, лятаючых людзей, картачныя фокусы і шоў-праграму “Лазер-мэн” .



У першы дзень фестывалю, 8 лютага, ілюзіяністы правялі для чараўнікоў-пачаткоўцаў майстар-класы і семінары. Акрамя гэтага, усе ахвотныя змаглі набыць магічны рэквізіт — ад ігральных картаў да чароўных цыліндраў.


Завяршыўся фестываль 9 лютага двума гала-канцэртамі ў абласным Драматычным тэатры. Майстэрства ў гэты дзень паказвалі толькі мэтры жанру. У іх ліку зоркі ілюзій: майстар уцёкаў і вызваленняў Міхаіл Ясько — ілюзіяніст-эскаполаг, украінскі аналаг Гары Гудзіні, старшыня Расійскай асацыяцыі ілюзіяністаў Уладзімір Руднеў, а таксама адзіны прадстаўнік Беларусі ў Міжнароднай Асацыяцыі магаў Пётр Стасевіч. Таксама ганаровымі гасцямі фестывалю былі доктар парапсіхалогіі, удзельнік экстрэмальных эксперыментаў, звязаных з чалавечай псіхікай, Аляксандр Александэр, сусветна вядомы менталіст, фіналіст праекта “Феномен” Нікалас Кін і пераможца кангрэса Р.А.І.-2013, латвійскі маг Сяргей Ступакоў па мянушцы "Містэр Фокс".



Агулам паўдзельнічаць у фестывалі прыехалі каля 60 ілюзіяністаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі ды Эстоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі