У Гродне шукалі мужчыну, які ўдарыў нагой у спіну выпадковага мінака
Ад удару пацярпелы пераляцеў праз лаўку.
У Гродне напярэдадні вечарам малады чалавек ударыў нагой у спіну пажылога чалавека. Гэта адбылося каля гандлёвага цэнтра, расказалі ў гродзенскай міліцыі. Пацярпеламу 69 гадоў. Ён спыніўся каля лаўкі перадыхнуць, у момант нападу стаяў спіной да нападаўшага. Малады чалавек ішоў міма, спыніўся, агледзеўся, убачыў пенсіянера і нанёс удар. Пенсіянер пераляцеў праз лаўку і стукнуўся галавой аб зямлю.
Відавочцы гэтай гісторыі патэлефанавалі ў міліцыю. Нападніка знайшлі на працягу гадзіны. Ім аказаўся жыхар Гродна. Яму 31 год. Мужчына быў нецвярозы і не здолеў растлумачыць матывы свайго ўчынку. Заведзена крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства". Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.