За суткі ў Беларусі выявілі больш за тону наркотыкаў

Канфіскаваныя наркотыкі

Канфіскаваныя наркотыкі / @customs_bel

Беларускія мытнікі перакрылі канал увозу наркотыкаў, знайшлі і канфіскавалі 1077 кілаграмаў небяспечных рэчываў. Гэта найбуйнейшая партыя ў гісторыі суверэннай Беларусі, адзначылі ў Дзяржаўным мытным камітэце краіны.

Першую частку (больш за 184 кілаграмы гашышу) выявілі брэсцкія мытнікі. Наркотыкі знайшлі ў пункце пропуску "Казловічы" пры надглядзе польскага грузавіка. Другую партыю (188 кілаграмаў) знайшлі супрацоўнікі Віцебскай мытні — грамадзянін Беларусі спрабаваў увесці забароненыя рэчывы ў Расію. Адначасова супрацоўнікі Брэсцкай мытні правялі яшчэ спецмерапрыемствы ў Брэсце — устанавілі месца збору і захоўвання наркотыкаў для вывазу ў Расію. Тут быў затрыманы яшчэ адзін мужчына. Ён спрабаваў вывезці амаль 706 кілаграмаў псіхатропу 4 СМС.

Супраць затрыманых заведзены крымінальныя справы за незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў (ч. 2 арт. 328-1 КК РБ).

За сутки в Беларуси задержали более тонны наркотиков
Наркотыкі былі схаваныя ў коле аўтамабіля / тут і далей фота @customs_bel
За сутки в Беларуси задержали более тонны наркотиков
За сутки в Беларуси задержали более тонны наркотиков

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі