У Польшчы вырасла колькасць замежных зняволеных, сярод іх ёсць і беларусы
Наглядальная вышка, ілюстрацыйнае фота
У Польшчы расце колькасць замежных зняволеных, піша Rzeczpospolita. У параўнанні з 2020 годам яна вырасла ўдвая. Калі ў снежні 2020 года ў турмах утрымлівалася 1267 замежнікаў, то цяпер — 2407 чалавек. Большую частку з іх складаюць украінцы — 1261 і грузіны — 330. Беларусы трапілі на трэцяе месца (146).
Большасць замежнікаў, адзначае выданне, апынулася ў зняволенні за ўчыненыя ДТЗ, рабаванні, бойкі і забойствы.
У Польшчы мяркуюць, што рост колькасці злачынстваў сярод замежнікаў звязаны з іх сацыяльным статусам. Калі раней у краіну пераязджалі свядома больш забяспечаныя людзі, то для многіх цяперашніх мігрантаў пераезд быў вымушаным. Ім "цяжка арыентавацца ў новай рэальнасці", адзначае польскі крыміналогіі Брунон Холыст. Многія з гэтых людзей не спраўляюцца. Таму некаторыя пачынаюць здзяйсняць злачынствы. Былы кіраўнік польскай пенітэнцыярнай сістэмы Павел Мачыдлоўскі адзначае, што асуджаныя аддаюць перавагу адбываць пакаранне ў Польшчы, чым у сябе на радзіме.
Нагадаем, станам на травень 2024 года дазвол на пражыванне ў Польшчы мелі больш за 131 тысяча беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.