У Гродне судзяць супрацоўніка EPAM — меркавана за данаты
Павел Каберда
У Гродзенскім абласным судзе пачаўся судовы працэс па справе супрацоўніка EPAM Паўла Каберды. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Паўла вінавацяць па ч.1 арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) — імавернай падставай для крымінальнай справы маглі быць ахвяраванні.
Паўлу 41 год, ён скончыў фізічны факультэт БДУ ў 2006 годзе. Да арышту працаваў у EPAM, займаў кіроўчую пасаду. Пра яго таксама вядома, што ў маі 2020 года ў разгар COVID дапамагаў беларускім настаўнікам наладзіць сістэму дыстанцыйнай адукацыі, арганізоўваў праект у камандзе з іншымі айцішнікамі. У Паўла ёсць дзіця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.