У Гродне такса збегла ад свайго выкрадальніка і вярнулася дадому

Зніклая такса / УУС Гродзенскага аблвыканкама
Зніклая такса / УУС Гродзенскага аблвыканкама

У Гродне 29 лістапада 49-гадовы мужчына скраў таксу, якую гаспадыня прывязала каля крамы на вуліцы Дубко. Сабаку трымалі ў будаўнічай бытоўцы, але потым яна збегла ад выкрадальніка і вярнулася дадому. Падрабязнасці паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

69-гадовая жанчына прывязала сабаку ля ўваходу ў будынак, пакуль хадзіла па пакупкі. Калі праз паўгадзіны гаспадыня выйшла, гадаванца ўжо не было, піша БЕЛТА.

Па камерах відэаназірання міліцыянты высветлілі, што выкрадальнік сабакі прыйшоў з боку адной з будаўнічых арганізацый паблізу. На запісе відаць, што мужчына спачатку пагладзіў сабаку, а потым адвёў з сабой у бытоўку, таму што вырашыў, што жывёліна замярзае.

У нейкі момант ён забыў зачыніць дзверы — такса ўцякла дадому. Потым у бытоўцы знайшлі яе камбінезон і ашыйнік.

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі