У Гродзенскай вобласці прайшоў палітычны "хапун"
На Гродзеншчыне адбыліся затрыманні / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У некаторых гарадах Гродзеншчыны адбыліся затрыманні, паведамляе тг-канал @Grodno_grab.
У Ваўкавыску затрымалі Людмілу Шрубок, Наталлю Краўчак і Лілію Юруць. Паводле папярэдняй інфармацыі, першых дзвюх згаданых жанчын затрымалі пасля вяртання з Польшчы, а Лілію — у сваёй кватэры. Правабаронцы адзначаюць, што Шрубок і Юруць сёлета ўжо затрымлівалі на антываеннай акцыі пратэсту 27 лютага.
Пазней праваабаронцы ўдакладнілі, што жанчын адпусцілі пасля допытаў. прычыны затрымання і характар допытаў пакуль не вядомыя.
У Лідзе затрымалі настаўніцу гімназіі ды мясцовага жыхара Руслана Васільева. Жанчыну — за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (гэта значыць, што ў яе хутчэй за ўсё знайшлі ў тэлефоне падпіску на "экстрэмісцкія" каналы), а мужчыну — за "заклікі супраціўляцца супрацоўнікам міліцыі ў 2020 годзе і за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Паведамляецца, што Васільеву прысудзлі 10 сутак арышту. Выйсці на волю ён павінен 25 верасня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.