У хакейным мінскім "Дынама" з'явіліся абаронцы з Чэхіі і Швецыі
У хакейным мінскім "Дынама" з'явіліся абаронцы з Чэхіі і Швецыі. Падпісаныя кантракты з Якубам Крэйчыкам і Антонам Ліндхольмам.
Крэйчыку 30 гадоў, мінулы сезон правёў у фінскім "Ёкерыце", у 45 матчах набраў 17 (5+12) ачкоў. У складзе зборнай Чэхіі выйграваў бронзавыя медалі чэмпіянату свету.
Ліндхольму 26 гадоў. Мінулы сезон правёў у АХЛ, дзе за "Рокфорд" у 16 матчах набраў 3 (1+2) ачкі. Мае вопыт гульні ў НХЛ (66 матчаў), выступаў за зборную Швецыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.