У Харкаве невядомыя павалілі яшчэ два помнікі Леніну (відэа)

У Харкаве працягваецца "ленінапад": уначы невядомыя знеслі яшчэ два помнікі Леніну. Як перадае УНІАН, відэазапіс зносу, датаваны 17 красавіка, быў размешчаны ў інтэрнэце.

На відэароліку відаць, як уначы невядомыя маладыя людзі ў балаклавах павалілі помнікі на тэрыторыі Харкаўскага нацыянальнага аэракасмічнага ўніверсітэта і на тэрыторыі Харкаўскага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Паведамляецца, што на тэрыторыю тэхнічнага ўніверсітэта яны забраліся, распілаваўшы замок на браме.

Да скульптураў прычапілі жалезныя тросы і звалілі з дапамогай мікрааўтобуса.

Нагадаем, 9 красавіка Вярхоўная Рада прагаласавала за законапраект "Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарнага рэжымаў і забароне прапаганды іх сімволікі". 11 красавіка невядомыя знеслі ў Харкаве тры помнікі дзеячам савецкай эпохі.

Фота — opgks.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі