У Індыі хуткасны цягнік сышоў з рэек, загінула каля 100 чалавек

У Індыі хуткасны цягнік сышоў з рэек, загінула каля 100 чалавек

Каля 100 чалавек загінулі ў Індыі ў выніку сыходу з рэек 14 вагонаў хуткаснага цягніка. Як перадае ВВС, аварыя адбылася каля 3.00 ночы паводле мясцовага часу ў нядзелю непадалёк ад пасёлка Пукхраян у штаце Утар-Прадэш. Болей за 150 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені складанасці

Большая частка загінулых знаходзілася ў двух першых пасля лакаматыва вагонах, абодва яны перакуліліся.

Прем’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выказаў у Твітары спачуванні сем’ям загінулых. Міністэрства пуцей зносінаў паабяцала кампенсацыю родным ахвяраў, а таксама тым, хто атрымаў траўмы.

Штодня па чыгунцы ў Індыі перавозяць каля 23 мільёнаў пасажыраў. Здарэнні з цягнікамі не рэдкія, бо абсталяванне ў асноўным састарэла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі