У Ісландыі прайшла акцыя за ўступленне ў Еўрасаюз
Каля сямі тысяч чалавек пратэставалі супраць рашэння ўрада адмовіцца ад заяўкі на ўваходжанне ў ЕС.
У сталіцы Ісландыі Рэйк'явіку прайшла найбуйнейшая пратэстная акцыя з часоў фінансавага крызісу 2008 года. Як перадае ВВС, каля сямі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю, каб выказаць пратэст супраць рашэння ўрада, які адмовіўся ад заяўкі на ўступленне ў Еўрасаюз.
Кіраўнік найбуйнейшай апазіцыйнай партыі краіны Арні Пал Арнасон заявіў, што ўрад не мае права спыняць гэтыя перамовы. Ён нагадаў, што мандат на падачу заяўкі быў уручаны кабінету міністраў ісландскім парламентам у 2009 годзе.
Фота — delate.info