У "іспанскім" фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Рэал" і "Атлетыка" (відэа)

У "іспанскім" фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Рэал" і "Атлетыка" (відэа)

Фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў сёлета будзе "іспанскім" ці дакладней — "мадрыдскім". У ім сустрэнуцца дзве каманды са сталіцы Іспаніі — "Рэал" і "Атлетыка". Апошні выбіў у паўфінале "Баварыю" (1:0, 1:2), а першы — "Манчэстар Сіці" (0:0, 1:0).

У сённяшнім матчы ў Мадрыдзе "Рэал" цалкам дамінаваў ў першым тайме. На 20-й хвіліне Гарэт Бэйл адкрывае лік (праўда, гол запісалі на гульца "МС" Фернанда, ад якога рыкашэтам мяч патрапіў у сетку). У пачатку другога тайма мадрыдцы крыху расслабіліся і госці атрымалі больш магчымасцяў наперадзе. У далейшым добрыя моманты былі ў абедзьвюх каманд, але галоў больш не было.

Фінал адбудзецца 28 траўня ў Мілане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі