У Івацэвічах затрымалі журналіста Паўла Дайліда

Павел Дайлід / Фота з сацсетак
Павел Дайлід / Фота з сацсетак

У Івацэвічах затрымалі незалежнага журналіста Паўла Дайліда. Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Павел паспеў паведаміць пра сваё затрыманне калегам. Гэта адбылося ўчора ўвечары. Ён расказаў, што да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі і выклікалі ў мясцовы РАУС для разбору. 

Падставай для затрымання мог зрабіцца фотаздымак Паўла з бел-чырвона-белым сцягам. Здымак быў зроблены ў ліпені 2020 года на дазволеным пікеце ў падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Фатаграфія была апублікаваная ў адной з сацсетак.

На Паўла склалі адміністрацыйны пратакол, сёння журналіста будуць судзіць — праўда, за што, калегі не ведаюць.

У БАЖ таксама расказалі, што Павел Дайлід супрацоўнічаў з рознымі недзяржаўнымі выданнямі і раней ужо трапляў пад рэпрэсіі. Ён быў, у прыватнасці, рэдактарам рэгіянальнага навінавага сайта, змест якога беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі