У Івацэвічах з'явіўся пешаходны пераход з узбочыны ў яму (фота)
Кур'ёзны пераход з'явіўся на вуліцы Дэпутацкай у Івацэвічах, піша сайт "Першы рэгіён".
Дарожнікі намалявалі пераход так, што ён вядзе з узбочыны дарогі ў... яму. Прычым западзіна пачынаецца адразу за бардзюрам.
Журналісты "Першага рэгіёна" знайшлі хіба што адзіных карыстальнікаў такога пераходу: "А яшчэ дзякуй чыноўнікам за такі пераход могуць сказаць казлы і козы з прыватнага сектара — цяпер яны могуць бяспечна перайсці дарогу траўку пашчыпаць".
Пешаходны пераход у Івацэвічах / 1reg.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
А так, напрыклад, выглядае пераход у Ждановічах пад Мінскам / Яндэкс-мапы