У Івацэвічах зробяць ЛПП замест калоніі
Папраўчая калонія №5
Папраўчую калонію №5 у Івацэвічах ліквідуюць. На яе месцы з'явіцца лячэбна-працоўны прафілакторый.
Згодна з указам аб ліквідацыі калоніі, МУС павінна на працягу трох месяцаў закрыць яе і зарэгістраваць ЛПП.
Паводле звестак праваабаронцаў "Вясны", у ПК №5 знаходзіцца анархіст, фігурант справы" Рэвалюцыйнага дзеяння " Аляксандр Францкевіч. Ён пакараны 16 гадамі і 9 месяцамі зняволення. Таксама ў гэтай калоніі палітвязні Аляксандр Аўдзіюк, Антон Баброў, Павел Бяленік, Ілля Дубскі, Павел Пяскоў, Ігар Петран, Аляксей Сямёнаў.
Пад Івацэвічамі застаецца калонія ўзмоцненага рэжыму №22 "Воўчыя норы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.