У Казахстане затрымалі чэшскіх турыстаў у купальніках Сашы Барона Коэна

У Казахстане затрымалі чэшскіх турыстаў у купальніках Сашы Барона Коэна

У сталіцы Казахстана Астане паліцыя затрымала групу з шасці чэшскіх турыстаў. Яны былі апранутыя ў купальнікі, вядомыя дзякуючы Борату — персанажу брытанскага камедыйнага актора Сашы Барона Коэна, піша Газета.ру.

Турысты ў зялёных купальніках і чорных парыках спрабавалі сфатаграфавацца перад знакам "Я люблю Астану". Іх аштрафавалі на 22 500 тэнге ($68) за дробнае хуліганства.

Такі купальнік стаў папулярным, калі Саша Барон Коэн сыграў выдуманага казахстанскага тэлевядоўцу Бората Сагдзіева ў фільме "Борат: культурныя даследаванні Амерыкі на карысць слаўнай дзяржавы Казахстан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі