У КДБ па-ранейшаму не каментуюць інфармацыю пра затрыманне Юрыя Чыжа

У КДБ па-ранейшаму не каментуюць інфармацыю пра затрыманне Юрыя Чыжа

У КДБ па-ранейшаму не каментуюць інфармацыю пра затрыманне вядомага беларускага бізнесмена 52-гадовага Юрыя Чыжа. Напярэдадні пра гэта паведаміў партал tut.by. Адзначалася, што былі затрыманыя і іншыя кіраўнікі кампаніі "Трайпл". Аднак афіцыйнага пацверджання няма дагэтуль.

Як інфармуе Радыё Свабода, прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын сказаў толькі наступнае: "Ведаю пра гэта толькі тое, што ёсць у інтэрнэце. Нічога не каментуем. Калі будзе нейкая інфармацыя ў панядзелак, паведамім".

Вядома, што "Трайпл" найперш займаецца нафтавым бізнесам, аграбізнесам, інвестыцыямі ў жылую і камерцыйную нерухомасць Мінска, аказвае будаўнічыя, транспартныя паслугі. Летась ТАА "Трайпл", нафтатрэйдэрная кампанія, адчула рэзкае пагаршэнне свайго фінансавага становішча. Чыж пайшоў на рэарганізацыю гэтай і іншых галін свайго бізнесу. Разглядаючы розныя версіі прычын затрымання бізнесмена, сайт sputnik.by выказвае меркаванне, што найбольш верагодная — махлярскія схемы і вывад капіталу за мяжу.

Паротнікаў: Пасля затрымання Япрынцава лагічна было чакаць пытанняў да Чыжа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі