У Кіеве адбудзецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі Украіны і Беларусі
Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Камітэт вызвалення палітвязняў і Рух Салідарнасці "Разам", актывісты якога прыедуць у Кіеў з Беларусі.
Спачатку а 12-й гадзіне на Майдане Незалежнасці адбудзецца пікет у падтрымку 22 украінскіх палітвязняў і 11 беларускіх. Пасля заканчэння акцыі ўдзельнікі адправяць паштоўкі палітвязням, а таксама аднясуць звароты ў прадстаўніцтва ЕС ва Украіне і ў амбасаду Беларусі ў Кіеве.
Як інфармуе Радыё Свабода, а 15-й гадзіне ў Кіеве па адрасе вул. Мазепы, 6, у Фондзе імя Алега Ольжыча адбудзецца круглы стол на тэму "Чаму ў XXI стагоддзі ва Украіне і Беларусі ёсць палітвязні? Парушэнні правоў чалавека на постсавецкай прасторы".
Фота з архіву Еўрарадыё.