У Кіеве на манумент "Радзіма-маці" ўстанавілі трызубец. Як гэта выглядае?

Статуя "Маці-Украіна" / Сяргей Акунёў / NV

Статуя "Маці-Украіна" / Сяргей Акунёў / NV

У Кіеве на манумент "Радзіма-маці" ўстанавілі трызубец. Савецкі герб, які быў там раней, будзе перададзены ў музей. Сама статуя будзе перайменавана ў "Маці-Украіна".

“7,5 метраў у даўжыню і 4 у шырыню, вагой у паўтоны. Спецыяльна для гэтага герба надлілі сталь той жа самай маркі, з якой зроблены ўвесь манумент. Па словах інжынераў, складаней за ўсё было ўсталяваць сістэму трасоў, якой можна бяспечна падняць вялізны герб”, перадае YouTube-канал FREEДОМ.

Завяршыць усе мантажныя работы плануецца да 23 жніўня - у гэты дзень Украіна адзначае Дзень сцяга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі