У Кіеве прынялі прысягу першыя паліцэйскія (фота)
Яны заступаюць на змену ў гэты ж дзень вечарам.
У Кіеве 4 ліпеня на Сафіёўскай плошчы прынялі прысягу першыя паліцэйскія. Новыя патрульныя пачнуць працаваць ужо ў сёння ў 9 вечара. На цырымоніі прысутнічалі прэзідэнт Пётр Парашэнка, міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў і мэр горада Віталь Клічко.
"Самы высокі рост сярод новых патрульных ў аднаго з ротных камандзіраў - 2м 03 см", – напісаў Клічко ў сваім Facebook.
Нагадаем, 2 ліпеня Вярхоўная рада Украіны прыняла закон аб нацыянальнай паліцыі. Цяпер ва Украіне міліцыю заменяць паліцыяй, у якой пройдуць маштабныя рэформы.
З'явіцца крымінальная паліцыя, патрульная паліцыя, паліцыя аховы, спецыяльная паліцыя, паліцыя асаблівага прызначэння, а таксама органы дасудовага расследавання.
Супрацоўнікі паліцыі будуць заключаць кантракт на 4 гады, а міністр на 5 гадоў. А для забеспячэння празрыстага адбору паліцэйскіх ствараюцца пастаянныя паліцэйскія камісіі.
Фота: hromadske.tv